За содні колькасць інфікаваных каронавірусам вырасла на 933 чалавекі


У Беларусі працягвае расці колькасць інфікаваных каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта паведамляе ў тэлеграм-канале Міністэрства аховы здароўя.

У краіне станам на 11 траўня зарэгістравана 23 906 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта на 933 выпадкі больш, чым было днём раней.

Ачуняў і быў выпісаны 6 531 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. У параўнанні з 10 траўня рост выпісаных склаў 125 чалавек.

Hавiны
Ад каронавіруса ў свеце памерлі больш за 280 тыс. чалавек
2020.05.11 07:38

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 135 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамілі ў міністэрстве.

За содні памерлі яшчэ 4 чалавекі.

На сённяшні дзень у Беларусі адкрыта 38 лабараторыяў, праведзена 274 060 тэстаў. За содні спецыялісты правялі 10 517 тэст-даследаванняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў