За рысай беднасці ў Беларусі жыве кожны 20-ты


Разлікі Белстату кажуць пра тое, што колькасць бедных у нашай краіне павялічалася.

У першым паўгоддзі маламаёмаснымі былі 5,5% хатніх гаспадарак супраць 5% летась. Гэта сем’і, у якіх даход ніжэй за бюджэт пражыткавага мінімуму. Цяпер сярэдні пражыткавы мінімум – 169,9 рублі.

Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі 3 мільёна 873 тысячы 139 хатніх гаспадарак. Атрымліваецца, што ў першым паўгоддзі за рысай беднасці аказаліся больш за 213 тысячаў сем’яў, што амаль на 19,4 тысячы больш, чым летась.

Колькасць малазабяспечаных узрасла ва ўсіх рэгіёнах. Больш за ўсё іх у Берасцейскай вобласці, менш – у Менску.

Амаль кожны другі жыхар краіны – 48,5% ад агульнай колькасці насельніцтва – штомесяц абыходзіцца сумай менш 200 рублёў. На 1 ліпеня ў Беларусі пражывала 9,5 мільёна чалавек. То бок, бюджэт каля 4 мільёнаў 608 тысяч чалавек не перавышаў гэтую суму.

Паводле Сусветнага банку, паказнік рысы беднасці – даходы ніжэй за $ 1,9 у дзень (менш $ 50 у месяц).

Чытайце таксама >>>  Сярэдні заробак беларусаў упаў

ДР belsat.eu паводле tut.by, belta.by

Стужка навінаў