За ролік пра ЛГБТ-міліцыю затрымалі актора тэатральнай лабараторыі Fortinbras

Міліцыянты затрымалі актора тэатра Fortinbras, які браў удзел у акцыі 6 снежня ў Менску. Затрыманы дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Менску, яго вінавацяць у парушэнні артыкула 23.34 КААП. Паводле гэтага артыкулу – парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, можа пагражаць штраф у памеры да 40 базавых велічынь, ці 980 рублёў, альбо адміністрацыйны арышт.