За размаляваныя фарбай помнікі ва ўрочышчы Курапаты следчыя распачалі крымінальную справу


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце пашкоджання мемарыяльных аб’ектаў ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта ведамства паведаміла ў сваім Телеграм-канале.

Менскім раённым аддзелам Следчага камітэту распачата крымінальная справа па факце наўмыснага пашкоджання матэрыяльных абʼектаў, якім прысвоены статус гісторыка-культурніцкай каштоўнасці.

23 сакавіка актывісты выявілі, што невядомыя намалявалі фарбай зоркі Давіда на помніках ва ўрочышчы Курапаты. Актывісты звярнуліся ў міліцыю. Следча-аператыўная група правяла пільны агляд месца здарэння, зафіксавала і канфіскавала сляды.

Па выніках праверачных мерапрыемстваў распачата крымінальная справа.

«У межах крымінальнай справы прызначаны шэраг экспертызаў, вядзенне якіх даручана экспертам УГКСЭ па Менскай вобласці. Комплекс следчых і працэсуальных дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне фактычных абставінаў здарэння, працягваецца. Органу дазнання дадзеныя даручэнні аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па ўсталяванні датычных асобаў да супрацьпраўных дзеянняў», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Hавiны
Помнікі ў Курапатах размалявалі антысеміцкімі надпісамі
2019.03.23 18:44

СК belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў