За распаўсюд у інтэрнэце асабістых дадзеных міліцыянтаў распачата 19 крымінальных справаў


Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС па Менску распачалі 19 крымінальных справаў супраць асобаў, якія публікавалі ў інтэрнэце звесткі пра міліцыянтаў і іх сваякоў, а таксама супраць тых, хто абражаў сілавікоў і пагражаў ім.

Пра гэта паведамляецца на сайце ГУУС Менгарвыканкаму.

Кіраўнік ГУУБ МУС па Менску Аляксандр Маныла заявіў, што распачатыя 19 крымінальных справаў, а яшчэ 16 чалавек прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці.

Кіраўнік ГУУБ МУС па Менску Аляксандр Маныла. Скрыншот з відэа МУС

Да прыкладу, 25-гадовы «напісаў непрыемныя словы больш чым дзесятку супрацоўнікаў міліцыі». А жанчына-паштальён «скарысталася сваімі службовымі паўнамоцтвамі і паведаміла звесткі аб 35 грамадзянах, у тым ліку і пра супрацоўнікаў міліцыі».

ГУУС апублікавала прызнанні затрыманных на відэакамеру – там яны кажуць, што раскайваюцца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў