За пяць месяцаў ВУП Беларусі вырас толькі на 1 %


Аб’ём валавога ўнутранага прадукта ў Беларусі за студзень – травень 2019 года склаў 49,2 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 101 % да ўзроўню студзеня – траўня 2018 года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Такім чынам, за першыя пяць месяцаў прырост ВУП склаў толькі 1 %.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені – траўні 2019 года адносна аналагічнага перыяду 2018 года склаў 106,2 %.

Hавiны
ЕБРР пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі сёлета да 2 %
2019.05.10 10:32

Урад Беларусі ў мэтавым праекце макрапрагнозу на 2019 год чакае росту ВУП краіны на ўзроўні 4 %, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнару росту эканомікі на ўзроўні 2,1 %.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі у бягучым годзе да 2 % з 2,5 %, якія банк прагназаваў у лістападзе летась. У Сусветным банку мяркуюць, што ВУП Беларусі ў 2019 годзе можа вырасці на 2,2 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў