За паўгода ў Беларусі асудзілі паўтысячы карупцыянераў


У першым паўгоддзі 2019 года ў Беларусі 463 чалавек пакаралі за карупцыйныя злачынствы. За першыя шэсць месяцаў 2018-га такіх было 488 чалавек.

Hавiны
Следчы камітэт: у Беларусі вырасла колькасць хабарніцтва
2019.08.14 15:12

Як паведамілі ў Вярхоўным судзе, з гэтых чалавек 206 асоб прысудзілі да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. У 145-і канфіскавалі маёмасць, а 116 чалавек за карупцыю аштрафавалі.

329 чалавек пазбавілі права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю, 21-га – вайсковага або спецыяльнага звання.

Hавiны
Траіх працаўнікоў «Беларуснафты» затрымалі за хабар
2019.08.13 11:47

141 чалавек быў асуджаны за атрыманне хабару, 125 – за крадзеж пры злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а 91 – за дачу хабару.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў