За паркінг на газоне будзе двайны штраф


З 1 чэрвеня ўладальнікам аўтаў, якія паркуюць свае машыны на газонах, будуць выстаўляць рахунак за сапсаванае добраўпарадкаванне. Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Менск. Афіцыйна».

Жыхары сталіцы раней абураліся тым, што некаторыя кіроўцы аўтамабіляў парушаюць правілы паркавання і пры гэтым псуюць газоны. У выніку ўлады сталіцы пастанавілі, што парушальнікам будуць выстаўляць рахунак за сапсаванае добраўпарадкаванне.

Цяпер, у выпадку парушэння правілаў паркоўкі, супрацоўнікі ДАІ будуць паведамляць звесткі аўтаўладальнікаў у арганізацыю, газон якой сапсаваны. У сваю чаргу адказныя за газон прадпрыемствы самастойна разлічаць памер нанесенай шкоды. У выпадку, калі кіроўца адмовіцца аплаціць, справу накіруюць у суд.

Акрамя таго, супрацоўнікі ДАІ складуць пратакол за парушэнне правілаў паркавання.

Hавiны
Тэст-драіў першага беларускага байкшэрынгу. Гарадскі ровар дасяжны кожнаму
2019.08.07 11:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў