За пагрозу тэракту на школьніка з Расеі завялі крымінальную справу


У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе супраць школьніка з Ніжневартаўска распачалі справу пра заведама ілжывае паведамленне пра тэракт. Цяпер вучань знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Як паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на рэгіянальнае ўпраўленне МУС, мясцовы тэлеканал «Саматлор» паведаміў, што, нягледзячы на ​​маразы, заняткі ў школе не адмяняюць. У каментарах да гэтага запісу пачалі з’яўляцца абразы і пагрозы. А адзін з карыстальнікаў нават паабяцаў учыніць тэракт. Як высветліла паліцыя, аўтарам каментара апынуўся 15-гадовы школьнік. Выявілі «тэрарыста» літаральна за 30 хвілінаў, нягледзячы на тое, што свой допіс ён пакінуў з фэйкавай старонкі.

«Тэлекампанія ў Ніжневартаўску на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы« Укантакце» размясціла інфармацыю пра тое, што заняткі ў школе, нягледзячы на моцны мароз, не адмянілі. І вось адзін з карыстальнікаў пад уражаннем напісаў… Не зусім зразумела, да каго быў накіраваны гэты зварот, але паколькі пост размешчаны на старонцы тэлекампаніі, то персанал тэлеканалу прыйшлося эвакуяваць з будынку», – распавялі ў МУС.

На некалькі гадзін праца рэдакцыі была прыпыненая. Пагроза тэракту ў будынку не пацвердзілася.

ВИДЕО
Уголовка за мем на учителя: как школа и силовики пугают детей
2018.12.05 20:47

СК, belsat.eu

Стужка навінаў