За ноч у лясах Случчыны і Любаншчыны скралі 6 шлагбаумаў


26 траўня ў міліцыю звярнуўся ляснічы Слуцкага лясгасу. Ён паведаміў, што ў ноч з панядзелка на аўторак нехта скраў у лясных кварталах Слуцкага і Любанскага раёнаў шэсць металёвых шлагбаумаў.

Як перадае interfax.by, праваахоўнікі завялі крымінальную справу. Між іншым, «шлагбаумавы злодзей» не адзіны ў сваім памкненні зарабіць на чорным ці каляровым метале. Тыдзень таму на 464-476 км аўтадарогі «Берасце – Менск – мяжа Расіі» злачынца скраў 39 ліўнесцёкавых кратак.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў