За надпіс «Не забудзем» трох менчукоў асудзілі да «хіміі» ды калоніі строгага рэжыму


Сёння ў судзе Фрунзенскага раёну судзілі Дзяніса Граханава, Ігара Самусенку, а таксама Уладзіслава Гуліса. Справу вяла суддзя Юлія Крэпская.

  • Ігар Самусенка атрымаў 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову («хімія»)
  • Дзяніс Граханаў – 1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову («хімія»)
  • Уладзіслаў Гуліс – 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Суд над Дзянісам Граханавым, Ігарам Самусенкам, а таксама Уладзіславам Гулісам за аднаўленне надпісу «Не забудем!»
Фота: belsat.eu

Спачатку дзеянні фігурантаў справы кваліфікаваліся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 339 КК – «Хуліганства, здзейсненая групай асобаў», і ч. 2 арт. 218 КК – «Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры». Родныя абвінавачаных кампенсавалі шкоду – усе амаль па 87 рублёў.

Падчас спрэчак бакоў пракурорка Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачванняў па ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса. У выніку яна прасіла суд пакараць Уладзіслава Гуліса двума гадамі калоніі, а Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку – 1,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Суд над Дзянісам Граханавым, Ігарам Самусенкам, а таксама Уладзіславам Гулісам за аднаўленне надпісу «Не забудем!»
Фота: belsat.eu

Палітзняволеным далі сёння апошняе слова. Яны прасілі не караць іх рэальнымі тэрмінамі, а дазволіць застацца працаваць і будаваць сямейнае жыццё. Дзяніс Граханаў прасіў суд цалкам апраўдаць яго па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і сказаў, што спадзяецца на сумленны і бесстаронні суд. Ігар Саменка ў сваім апошнім слове падкрэсліў, што ў іх пры напісанні надпісу не было ніякіх хуліганскіх матываў.

  • Сёння прысуд за надпіс «Не забудзем» вынеслі пяці асобам. Раніцай 8 снежня за аднаўленне надпісу «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага ля метро «Пушкінская» у Менску 26-гадоваму Максіму Паўлюшчыку прысудзілі два гады калоніі агульнага рэжыму, – а 25-гадовай Марыі Бабовіч – паўтара года абмежавання волі.
  • Пракуратура назвала надпіс «Не забудзем» «цынічным».

Hавiны
За надпісы «Не забудзем» асудзілі тых, хто аддаў даніну памяці. Справы за гібель Тарайкоўскага дагэтуль няма
2020.12.08 11:08

belsat.eu

Стужка навінаў