За межамі Беларусі з’явіцца 20 народных амбасадаў


Святлана Ціханоўская ў Коледжы Еўропы.
Фота: @tsikhanouskaya

10 снежня адбудзецца цырымонія адкрыцця народных пасольстваў Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Беларусы зарубежья».

Народная амбасада – гэта ініцыятыва супольнасці беларускіх дыяспараў «Беларусы Замежжа» пры падтрымцы Народнай антыкрызіснай управы (НАУ) для стварэнні прадстаўніцтваў дэмакратычнай Беларусі за мяжой ва ўмовах страты легытымінасці беларускіх уладаў.

Стварэнне Народных амбасадаў абмяркоўвалася на Сусветным кангрэсе беларусаў, які прайшоў 30 кастрычніка – 1 лістапада, і замацаванае ў яго рэзалюцыі.

У прыватнасці, дакумент казаў пра неабходнасць «ствараць народныя амбасады і інфармацыйныя цэнтры на базе беларускіх суполак за мяжой і спрыяць развіццю сувязяў замежных дзяржаў і міжнароднай супольнасці з беларускім грамадствам, актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы і фармаванні вонкавапалітычнага парадку ў інтарэсах беларускага народу з улікам неабходнасці захавання і развіцця ўзаемавыгадных добрасуседскіх стасункаў з усімі суседнімі народамі, працаваць над стварэннем бязвізавага рэжыму для беларускіх грамадзянаў у краінах Еўрапейскага Звязу».

Агулам плануецца адкрыць 20 народных амбасадару.

У адкрыцці ініцыятывы возьмуць удзел Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Прэзідыума Каардынацыйнай Рады і Рады БНР, еўрадэпутаты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў