За месяц выбараў у Беларусі стала на 47 кандыдатаў менш


За дзень да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі засталося 513 кандыдатаў у дэпутаты супраць 560 на пачатак перадвыбарчай кампаніі.

Паводле звестак ЦВК на 14 лістапада, двух кандыдатаў зарэгістравалі пасля абскарджвання. 34 чалавекі самі знялі свае кандыдатуры, а 14 пазбавілі рэгістрацыі акруговыя камісіі.

Hавiны
ЦВК: Датэрмінова ўжо прагаласаваў кожны чацвёрты
2019.11.16 06:26

15-га, Аляксандра Комара з АГП, камісія Бабруйскай Ленінскай акругі № 78 пазбавіла рэгістрацыі за два дні да выбараў – 15 лістапада.

Найчасцей здымаюць апазіцыю

Сярод пазбаўленых рэгістрацыі пераважалі апазіцыйныя кандыдаты. Найбольш з іх – актывісты «Еўрапейскай Беларусі» (Паліна Шарэнда-Панасюк з Берасця, Арсень Чыгір з Бабруйску, Аксана Юшкевіч, Павел Юхневіч, Вольга Мікалайчык і Арцём Чарняк з Менску) і Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Уладзімір Мароз з Берасця, Наталля Беляўцова з Заслаўя, Аляксандр Комар з Бабруйску).

Абноўлена
«Усю дарогу нас білі нагамі». Падрабязнасці затрыманняў у Курапатах
2019.11.04 06:29

Таксама пазбавілі рэгістрацыі двух актывістаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі (Дзмітрый Ломаўцаў з Белавежскай акругі, Аляксандр Папко з Кобрыну), Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (Уладзіслаў Сыса з Берасця), Партыі БНФ (Дзмітрый Казлоў з Воршы), Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (Зміцер Казакевіч з Менску). У Віцебску быў зняты беспартыйны кандыдат Юрый Мельнікаў.

Беспартыйныя – лідары ў адмовах ад удзелу

Здымаліся ж з выбараў найчасцей беспартыйныя кандыдаты – Святлана Карповіч і Юлія Тарасава (абедзве – Баранавічы), Аляксандр Амельянчук (Пружаны), Вольга Ермалёнак (Лунінец), Мікалай Целяціцкі (Пінск), Аляксандр Майсяянчык (Пінскі раён), Алена Клімушка (Столін), Аляксандр Каплеўскі і Канстанцін Кісялёў (абодва – Віцебск), Наталля Дзёміна (Полацк), Вячаслаў Андрэеўскі і Алег Дабравольскі (абодва – Горадня), Марына Гайдукевіч (Івейскай акруга), Наталля Белавус з Дзятлава, Уладзімір Пікуза (Барысаў), Дзмітрый Лімараў (Пухавічы), Аляксандр Пашкевіч (Стоўбцы).

Hавiны
Хто стане дэпутатам? Вялікая мапа акругаў і прагноз на вынікі выбараў
2019.10.19 13:18

Сярод партыйных найчасцей адмаўляліся ад далейшага ўдзелу ў выбарах прадстаўнікі ЛДП (Віталь Фамін з Віцебску, Алена Антонава з Горадні, Сяргей Макей з Івейскай акругі, Ігар Мацвеенка з Бабруйску, Цімафей Лучанок, Максім Міхальцоў, Аляксандр Саўчанка, Арцём Чарнюк з Менску) і Камуністычнай партыі (Мікалай Доўгун з Драгічына, Алена Токан з Бярэзіна, Наталля Гудкова з Лагойску, Віктар Шаціла з Менску).

Таксама абвесцілі пра сваё зняцце Кастусь Смолікаў з Гарадку (ПБНФ), Уладзімір Кацора з Гомля (АГП), Наталля Цішкова з Мазыра (Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды), Дзмітрый Старосценка з Хойніцкай акругі (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) і Святлана Грыцэнка з Бабруйску (Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў