За месяц у Беларусі арыштавалі ды аштрафавалі амаль 200 чалавек


Праваабарончы цэнтр «Вясна» падвёў вынікі пераследу грамадскіх актывістаў і палітыкаў за апошні месяц.

З 6 траўня па 10 чэрвеня 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту паводле адміністрацыйных артыкулаў, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу.

102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля Br 86 000.

«На грамадзянаў працягваюць складаць пратаколы і судзіць за выказванне свайго меркаванне ці нават проста за прысутнасць на мірных акцыях і пікетах па зборы подпісаў», – паведамілі ў «Вясне».

Яшчэ каля 20 чалавек чакаюць судоў або іх выклікаюць у міліцыю для складання пратаколаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў