За месяц СК распачаў паўсотні крымінальных справаў за пагрозы дэпутатам, суддзям, настаўнікам


Следчы камітэт расследуе факты пагроз дэпутатам, суддзям, настаўнікам, сябрам выбарчых камісіяў, паведамляецца на сайце СК.

У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што шэраг асобаў, якія працуюць на дзяржаўнай службе атрымліваюць пагрозы, мэта якіх, перашкодзіць законнай дзейнасці грамадзянаў. Хто канкрэтна атрымлівае пагрозы, у СК не паведамляюць. Гаворыцца, што ў цяперашні час зарэгістравана больш за 150 падобных выпадкаў па ўсёй краіне. Толькі за апошнія два дні заведзена больш за дзесяць крымінальных спраў па фактах пагроз, а з пачатку жніўня – парадку пяцідзесяці.

Раней паведамлялася, што невядомымі быў пашкоджаны аўтамабіль дэпутата Марыі Васілевіч, якую ў медыях называлі фаварыткай Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў