За месяц прадпрыемствы Беларусі звольнілі амаль на 15 тыс. асобаў больш, чым уладкавалі

ВІДЭА

Сітуацыя з працай у краіне пагаршаецца, што пацвярджае нават афіцыйная статыстыка.

Паводле Белстату, у красавіку беларускія прадпрыемствы звольнілі 64 135 працаўнікоў, у той час як узялі на працу 49 808. Гэта антырэкорд за апошнія 11 месяцах па суадносінах колькасці прынятых і звольненых працаўнікоў. Атрымліваецца, што звольненых было на 22,3 % больш, чым уладкаваных на працу.

Больш за ўсё пацярпелі працаўнікі прамысловых прадпрыемстваў: у гэтай галіне 16 970 звольненых пры 9 812 уладкаваных на працу. У той жа час прадпрыемствы «інфармацыі і сувязі» узялі на працу 1129 асобаў, а звольнілі – 784.

Часам нават наяўнасць працы не гарантуе заробку. Адну такую гісторыю мы распавядалі ў праграме «Маю права»:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары