За кратамі ўжо 5 журналістаў «Белсату»


На дзень 26 верасня за кратамі пяць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам». Сёння падчас акцыі жанчын затрымалі Марыю Грыц.

Падчас жаночага маршу сёння затрымалі Марыю Грыц. Журналістку, паводле інфармацыі родных, даставілі на Акрэсціна. У яе дома малое дзіця.

У чацвер 24 верасня каля Акрэсціна міліцыянты затрымалі Дзяніса Ганчарэнку і Алесе Любянчука. На наступны дзень суд пакараў Дзяніса і Алеся 12 соднямі арышту кожнага і штрафамі па 30 базавых велічыняў (810 рублёў). У гэты ж дзень асудзілі на 15 содняў арышту і Паўла Патапава.

15 дзён арышту ў Гомлі адбывае Яўген Меркіс. Журналіста затрымалі 14 верасня. На волю ён выйдзе 29 верасня.

Hавiны
«Рэпетыцыя народнай інаўгурацыі». Затрыманні на жаночым маршы ў Менску
2020.09.26 15:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў