«За хлопчыка вельмі неяк непрыгожа». У Расеі забойца жанчыны і яе сына прызнаў сваю віну


Следчы камітэт Расеі апублікаваў відэа допыту затрыманага па падазрэнні ў жорсткім забойстве жанчыны і яе 12-гадовага сына. Мужчына назваўся Дзмітрыем Міхайлавічам і прызнаўся ў здзяйсненні злачынства.

На пытанне, раскайваецца ён у зробленым, мужчына, пасля роздумаў, адказаў:

«За хлопчыка вельмі неяк непрыгожа…»

Аб матывах злачынства не паведамляецца. Следчыя маюць намер прызначыць затрыманаму комплексную судова-псіхіятрычную экспертызу.

Мужчыну 1988 года нараджэння затрымалі 8 лістапада ў Падмаскоўі, у яго кватэры знайшлі вопратку забітых. Па паведамленні на сайце СК, ахвяраў, 35-гадовую Кацярыну Смірнову і яе 12-гадовага сына Сашу, знайшлі на дзень раней.

«Увечары 7 лістапада 2018 году ў кватэры жылога дому, размешчанага па вуліцы Соф’і Кавалеўскай у горадзе Маскве, знойдзены целы жанчыны і падлетка з прыкметамі гвалтоўнай смерці».

Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 105 (забойства двух і больш асоб) КК РФ. Максімальная санкцыя па дадзеным артыкуле – пажыццёвае зняволенне (на смяротнае пакаранне ў Расеі накладзены мараторый).

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў