За хабарніцтва затрыманы генеральны дырэктар заводу «Аптрон»


У сераду, 13 лютага, супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму з доказамі злачынства затрымалі генеральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод «Аптрон». Затрыманне міліцыянты правялі ў момант атрымання хабару.

Памер незаконнага грашовага ўзнагароджання склаў 23 100 долараў ЗША. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэта толькі пятая частка сумы, якую патрабаваў кіраўнік. Прычым гендырэктар патрабаваў хабар выключна ў замежнай валюце.

Затрыманы атрымаў грошы ад прадстаўніка камерцыйнай арганізацыі за спрыяльнае вырашэнне пытання па выдачы дакументаў на набыццё нерухомасці заводу. Таксама кіраўнік прадпрыемства даў загад падначаленым працаўнікам заводу, каб тыя дапамагалі і дзейнічалі ў інтарэсах бізнесоўцы.

Матэрыялы справы перададзены ва ўпраўленне Следчага камітэту па Менску для вырашэння пытання аб завядзенні крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры).

Санкцыя артыкула па гэтым карупцыйным злачынстве прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Аб’ектыў
Як завершыцца чарговы працэс «справы лекараў» для галоўнага траўматолага краіны?
2019.02.11 20:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў