За хабарніцтва затрыманы дырэктар Менскага прадпрыемства ў сферы энергетыкі


Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі ГУУС Менгарвыканкаму сумесна з супрацоўнікамі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Маскоўскага РУУС Менску затрымалі ў момант атрымання хабару ў асабліва буйным памеры дырэктара аднаго з філіялаў буйнога прадпрыемства ў сферы энергетыкі.

Падчас правядзення аператыўнікамі сталічнай міліцыі шэрагу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрымана інфармацыя пра атрыманні дырэктарам філіяла хабару ў асабліва буйным памеры ад службовай асобы камерцыйнага суб’екта гаспадарання, паведамляе сталічная міліцыя. Сутнасць пытання заключалася ў тым, што падчас правядзення філіялам працэдураў перамоваў неабходна было выбраць «канкрэтны» субʼект гаспадарання для выканання будаўніча-мантажных прац у энергасістэме.

Інфармацыя знайшла сваё пацвярджэнне, і ў канцы сакавіка бягучага года сталічнымі аператыўнікамі службовая асоба затрымана з доказамі злачынства пры атрыманні ім хабару ў памеры звыш 18 000 долараў ЗША.

У дачыненні да апошняга заведзена крымінальная справа паводле артыкулу атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. За гэтае злачынства прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. Сам фігурант сваю віну прызнаў у поўным абʼёме.

Hавiны
Начальніка вайскова-медычнага ўпраўлення Мінабароны пакаралі 9 гадамі турмы за хабарніцтва
2019.04.03 12:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў