За хабар у памеры $ 38 млн віцэ-прэзідэнт «Samsung» можа правесці ў турме 5 гадоў


У Сеуле (Паўднёвая Карэя) завяршыўся судовы працэс над віцэ-прэзідэнтам «Samsung Electronics» Лі Чжэ Ёнам, паведамляе wsj.com.

49-гадовага топ-менеджара арыштавалі яшчэ ў лютым. Галоўным абвінавачваннем падчас судовага працэсу быў подкуп чыноўнікаў высокага ранку.

Лі Чжэ Ёнам разлічваў на пратэктарат высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў у вырашэнні праблемаў, з якімі сутыкнулася кампанія. Хабар у памеры $ 38 млн віцэ-прэзідэнт «Samsung» хацеў перадаць сяброўцы прэзідэнта краіны. Адвакаты топ-менеджара настойвалі, што Лі Чжэ Ён стаў ахвяраю вымагальнікаў. Адвакаты будуць абскарджваць прысуд.

Справа «Samsungʼу» прывяла да адстаўкі прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў