За год кошт нафты для беларускіх НПЗ вырас на 34 %


Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Бунакоў распавёў у інтэрв’ю парталу belchemoil.by, што цягам 2019 года моцна ўзрос кошт сыравіны для беларускіх НПЗ.

«У снежні 2019 года рост кошту нафты прадоўжыўся, сярэдняя каціроўка ўзрасла да 66,3 долара за барэль, у асобныя пікавыя моманты яна дасягае ўжо 69 долараў за барэль. З улікам росту катыровак нафты (больш чым на 15 %), негатыўнага ўплыву падатковага манеўру і выкліканых гэтым ваганняў курсу беларускага рубля кошт сыравіны, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, узрасла на 34 % у параўнанні са снежнем 2018 года.У выніку зніжаецца эфектыўнасць нафтаперапрацоўкі, бо ў сабекошце нафтапрадуктаў каля 90% займае нафта ды іншыя рэсурсы, якія набываюцца за валюту», – заявіў ён.

Бунакоў таксама паведаміў, што «Белнафтахім» не адмовіцца ад стратэгіі паэтапнага павышэння коштаў на паліва:

«Якія б аргументы не высоўвалі крытыкі, стратэгія паэтапнага змянення цэнаў на паліва пакуль застаецца самым аптымальным варыянтам для захавання балансу суадносін «кошт-якасць» прадукцыі беларускай нафтаперапрацоўкі і для абароны інтарэсаў аўтаўладальнікаў».

Hавiны
Сусветны банк пагоршыў прагноз для Беларусі праз падатковы манеўр
2019.11.28 11:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў