За год малако, мука і садавіна істотна падаражэлі, а свініна стала танней


Цягам гэтага года ў нашай краіне істотна выраслі кошты на малако, кісламалочныя прадукты, масла ды іншыя харчы. Але для некаторых пазіцыяў – як свініна, макаронныя вырабы – цэны зменшыліся, пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу коштаў ФПБ.

Федэрацыя прафсаюзаў ладзіць аналіз коштаў штомесяц.

«Мы настойваем на тым, што ў кожным выпадку неабходна прымаць папераджальныя меры», – падкрэсліла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.

Але захады не прыносяць пакуль плёну. Паводле афіцыйных падлікаў, інфляцыя ў Беларусі за першыя 10 месяцаў 2019 г. склала 3,9 %.

У параўнанні з коштамі, якія былі ў снежні летась, малочная прадукцыя, грэчка, садавіна і шэраг іншых прадуктаў істотна падаражэлі. Паводле звестак Белстату за гэты перыяд кошты на грэчку выраслі на 18,4 %, павялічыліся кошты на садавіну – 13,9 %. Сметанковае масла, малако і малочныя вырабы сталі даражэй на 8 – 9 %. За каляндарны год свініна патаннела на 3 %.

Hавiны
Восенню кошты ізноў пачалі расці
2019.10.11 13:24

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў