За год колькасць вакансіяў у Менскай службе занятасці зменшылася ў 2,5 разы


Беспрацоўных стала больш, а вакансіяў – менш. Сярод самых запатрабаваных спецыялістаў у сталіцы – прыбіральшчыкі, санітаркі, кантралеры-касіры, інжынеры.

У базе менскай службе занятасці налічваецца амаль 7 тыс. вакансіяў, паведамляе навінавае агенцтва «Менск-Навіны». Год таму газета «Савецкая Беларусь» паведамляла пра 18 тыс. вакансіяў у гарадской базе, што прыкладна ў 2,5 разы больш.

Паводле Менгарвыканкаму, найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі з’яўляюцца прыбіральшчыкі вытворчых памяшканняў (247 вакансіяў), санітаркі (175), кантралеры-касіры (165). Таксама гораду патрэбныя медсёстры (553), лекары-спецыялісты (296), інжынеры (266).

1 кастрычніка ў Менску налічвалася 6,5 тыс. зарэгістраваных беспрацоўных. Год таму такіх асобаў было ў 1,5 разы менш – каля 4,3 тыс.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=UQ8TFiGuwDs&list=PLLxQpYG35cp0tpnb_DXQSLapCB6SiuSEt&index=10″][/vc_column][/vc_row]НМ, belsat.eu, фота Tut.by

Стужка навінаў