За год ад педафілаў у Беларусі пацярпелі амаль 500 дзяцей


У Беларусі істотна павялічылася колькасць выяўленых злачынстваў да дзяцей, звязаных з сексуальным гвалтам. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу АНТ заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

Hавiны
У Беларусі 71-гадовага нарвежца вінавацяць у педафіліі. Сваякі: гэта няпраўда
2020.01.16 07:24

Прадстаўнік міліцэйскага ведамства паведаміў, што выяўляць педафілаў онлайн дапамагае адмысловая праграма, якая ў рэжыме рэальнага часу дазваляе бачыць IP-адрасы тых, хто цікавіцца кантэнтам сексуальнага характару з удзелам малалетніх. Тыя, хто спампоўвае ды калекцыянуе відэа сексуальнага зместу з дзецьмі пасля правяраюць.

Паводле Генадзя Казакевіча, «дастаткова сур’ёзныя маштабы такой «заражанасці». Гэтак, за 6 гадоў колькасць выяўленых злачынстваў у дачыненні да дзяцей, звязаных з сексуальным гвалтам, вырасла ў 22 разы, а колькасць спыненых педафілаў – у 7 разоў.

Агулам летась у Беларусі ад педафілаў пацярпела 487 дзяцей.

Каб павялічыць дасведчанасць дзяцей аб патэнцыйных пагрозах у інтэрнэце, звязаных з педафіліяй і з наркотыкамі, распрацаваны рэсурс Kids.pomogut.by.

Абноўлена
У Казахстане педафілаў будуць караць пажыццёвым зняволеннем
2019.12.30 12:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў