За фаварытку Лукашэнкі настаўніца збірае подпісы ў бацькоўскім Viber-чаце. Скрыны перапіскі


Telegram-канал NEXTA апублікаваў скрыншоты перапіскі з бацькоўскага Viber-чату адной з менскіх школаў. У ім настаўніца просіць бацькоў падпісацца за Марыю Васілевіч, якая вырашыла стаць дэпутатам.

З перапіскі вынікае, што настаўніца – сябра ініцыятыўнай групы Васілевіч. Настаўніца прапануе бацькам падпісацца асабіста, або даслаць ёй пашпартныя дадзеныя ў «Viber».

Марыя Васілевіч балатуецца ў Палату прадстаўнікоў у акрузе № 104 у Менску. Дзяўчына перамагла ў нацыянальным конкурсе «Міс Беларусь» у 2018 годзе, пасля чаго яе заўважыў Лукашэнка. Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант распавядала, што кіраўнік краіны асабіста рыхтаваў дзяўчыну да ўдзелу ў конкурсе «Міс свету». Таксама ён навучыў яе секчы дровы і прапанаваў узначаліць калгас.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў працягнецца да 8 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада.

Hавiны
Ад лекаркі – да міс Беларусь: жанчыны вакол Лукашэнкі за ўсе 25 гадоў
2019.07.15 07:00

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў