За дзень у Беларусі дадалося 124 выпадкі каронавірусу


Мінздароўя апублікаваў новую статыстыку.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

На 8 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 738 чалавек. Гэта на 124 выпадкі болей, чым 7 жніўня. Агулам ачунялі 64 744 пацыенты (+544 выпадкі).

Загінула ад інфекцыі, паводле звестак Мінздароўя, 585 чалавек – на два болей, чым учора.

Агулам у краіне было праведзена 1 363 011 тэст на COVID-19.

КT belsat.eu

Стужка навінаў