За дзень медыкі выявілі 274 новых інфікаваных каронавірусам

Паводле звестак Мінаховы здароўя, па стане на 2 ліпеня ў Беларусі зарэгістраваныя 62 698 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. За адзень колькасць інфікаваных вырасла ўсяго на 274.

У Беларусі па стане на 2 ліпеня ачунялі і выпісаныя 48 738 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Мінздароўя. У Беларусі зарэгістраваныя 62 698 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 1 280 349 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 405 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай, каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў заяве Мінздароўя.

Такім чынам за содні колькасць інфікаваных вырасла на 274. За апошні дзень ад каронавірусу памерлі 7 пацыентаў.

У свеце больш за 515 тысячаў ахвяраў каронавірусу

СК belsat.eu

Hавiны