За дзень колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам вырасла на 932


Па стане на 22 траўня медыкі выявілі 34 303 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Паводле Мінздароўя, ад каронавірусу ў Беларусі памерлі 190 пацыентаў.

У Беларусі па стане на 22 траўня ачунялі і выпісаныя 12 833 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 34 303 чалавекі з станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 419 004 тэстаў.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 190 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
Хвораму на COVID-19 са Смаргоні дапамагла плазма перахварэлага на вірус
2020.05.22 10:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў