За два месяцы бягучага году наймальнікі звольнілі 92 тысячы працаўнікоў


Улады далі новую інфармацыю пра рух кадраў на беларускім рынку працы. У параўнанні з 2018 годам на буйных і сярэдніх прадпрыемствах ідзе рост звальненняў. За студзень-люты 2019 года буйныя і сярэднія прадпрыемствы рэальнага сектару зрабілі справаздачу, што прынялі на працу 88,6 тысячаў асобаў, але звольнілі за той жа тэрмін 92 тысячаў працаўнікоў.

Такім чынам, на кожных 100 звольненых прыйшлося 96,4 прынятых, піша сайт banki24.by. Іншымі словамі, каэфіцыент замяшчэння звольненых прынятымі склаў 96,4 %. У параўнанні з 2018 годам адзначаецца прыкметнае пагаршэнне сітуацыі.

У студзені-лютым летась каэфіцыент замяшчэння быў роўны 99,2 %, колькасць прынятых – 88,9 тысячаў чалавек, звольненых – 89,6 тысячаў. У наяўнасці зніжэнне колькасці прынятых работнікаў і рост велічыні звольненых.

Рынак працы ў гэтым сегменце ў цэлым паварочваецца ў бок працадаўцы. Суадносіны прынятых і звольненых упала ва ўсіх абласцях і ў Менску. Сталіца засталася адзінай тэрыторыяй краіны, дзе каэфіцыент замяшчэння ледзь перавысіў 100 %. Атрымліваецца, што ў сталіцы рынак працы быў збалансаваны, а ў рэгіёнах працапразмерны. Таму не дзіўна, што працаздольныя беларусы масава эвакуююцца з правінцыі.

Аб’ектыў
Слуцкі завод звольніў працаўнікоў без заробку, а ўладам стала «сорамна за такі завод»
2018.11.06 00:28

СК belsat.eu

Стужка навінаў