За два дні пацярпелым падчас пратэстаў сабралі больш за $ 1,3 млн


Грошы пойдуць на аплату штрафаў, адвакатаў і дапамогу параненым. Аб гэтым «Белсату» паведаміў Ляксей Лявончык, каардынатар ініцыятывы By_Help.

Менск, Беларусь. 11 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Ініцыятыва By_Help усяго за 2 дні сабрала больш за $ 1,3 млн. Краудфандынг ішоў праз Facebook і PayPal. Як паведаміў «Белсату» каардынатар ініцыятывы Ляксей Лявончык, сродкі пойдуць на тры асноўныя кірункі:

  • аплату штрафаў
  • кампенсацыі параненым падчас дэманстрацыяў
  • аплата паслугаў адвакатаў па крымінальных справах

Ляксей папярэджвае, што ініцыятыва By_Help не супрацоўнічае з іншымі фондамі і краудфандынгавымі кампаніямі. Ужо былі заўважаныя некалькі ашуканцаў. Таму варта быць пільнымі і ахвяраваць грошы толькі па гэтай спасылцы.

«Падаецца, што мы сабралі вельмі вялікую суму, але калі і пацярпелых таксама вельмі шмат. Таму пакуль што мы не можам пашыраць поле дзейнасці», – кажа Ляксей Лявончык.

  • Краўндфандынг-ініцыятыва By_Help дзеяла ў 2017 годзе – пад час мітынгаў супраць «дармаедскага» дэкрэту, і ў 2019 – пад час мітынгаў супраць інтэграцыі з Расеяй.
  • У 2020 годзе збор узнавіўся пасля закрыцця дзяржавай сэрвісу molamola, каб збіраць грошы на аплату штрафаў рэпрэсаваных дзяржаваю іншадумцаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў