За дэпутацкі мандат жадаюць пазмагацца 703 прэтэндэнты


Паводле справаздачы Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Беларусі вылучана 703 прэтэндэнта на пасаду дэпутата Палаты прадстаўнікоў. У цэлым у камісію паступіла 824 камплектаў дакументаў.

З увагі на такую колькасць заявак, атрымліваецца, што за адно месца будуць змагацца шэсць кандыдатаў, паколькі ў Палату прадстаўнікоў будуць абраныя ўсяго 110 дэпутатаў.

Больш за ўсё вылучэнцаў у сталіцы, ажно 176 асобаў падалі дакументы ў ЦВК.

Аб’ектыў
Ганна Канапацкая пасварылася з АГП, бо яе не вылучылі на выбары
2019.09.29 21:27

Сярод вылучэнцаў 424 прадстаўнікі палітычных партыяў. Найбольш актыўна праявіла сябе Ліберальна-дэмакратычная партыя, якая выставіла на выбары 107 кандыдатаў, на другім месцы апазіцыйная АГП, якая вылучыла 56 кандыдатураў.

Рэгістрацыя кандыдатаў пачалася сёння, 8 кастрычніка і працягнецца да 17 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 17 лістапада.

Аб’ектыў
Што прапануюць моладзі вылучэнцы на дэпутацтва?
2019.10.07 22:52

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў