Занятасць на дзяржпрадпрыемствах працягвае падаць.
За чатыры гады агулам на дзяржаўных прадпрыемствах стала на 200 тыс. працаўнікоў менш. Кардынальна працоўных месцаў паменела ў прамысловасці: на 105 тыс. меней.
Паводле статыстыкі, колькасць працаўнікоў у камерцыйных арганізацыях, долю ў якіх мае дзяржава, складае 1 млн 518,5 тыс. асобаў. Больш за 70 % працаўнікоў дзяржсектару былі занятыя ў трох відах дзейнасці – прамысловасці (705,4 тыс. асобаў), сельскай гаспадарцы (228,4 тыс. асобаў) і будаўніцтве (168,5 тыс. асобаў).
Колькасць працаўнікоў прамысловасці за чатыры гады зменшылася на 105,1 тыс. чалавек, у будаўніцтве – на 24 тыс., у рознічным гандлі – на 16,7 тыс. асобаў, тым часам у сельскай гаспадарцы гэты паказнік практычна не змяніўся.