За «брудную» расейскую нафту Беларусь атрымае больш за 60 млн долараў кампенсацыі


25 лютага Беларусь і Расея падпісалі пратакол аб кампенсацыі выдаткаў за пастаўкі забруджанай расейскай нафты па трубаправодзе «Дружба». У «Белнафтахіме» назвалі аб’ёмы нафты, за якую можа быць атрымана кампенсацыя, паведамляе TUT.by

Намеснік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў заявіў, што кампенсацыя за пастаўкі «бруднай» нафты будзе з разліку 15 долараў за барэль. Ён удакладніў, што «гаворка ідзе пра суму па аналогіі з іншымі бакамі, якія былі ўцягнутыя ў гэтую гісторыю з «бруднай» нафтай, – гэта контрагенты ў Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Венгрыі».

Прэс-сакратар «Белнафтахіму» Аляксандр Цішчанка патлумачыў РБК, што гаворка ідзе аб кампенсацыі за 563 тысячы тон нафты, якую паспеў перапрацаваць Мазырскі НПЗ. Такім чынам, Беларусь можа атрымаць ад «Транснафты» 61,6 млн долараў. Перамовы аб нейкіх дадатковых выплатах не вядуцца.

Забруджаная расейская нафта апынулася ў нафтаправодзе «Дружба» і на некаторы час паралізавала працу нафтахімічнай галіны ў красавіку 2019 году. Страты панеслі беларускія НПЗ і беларускі аператар «Дружбы». Улады Беларусі патрабавалі ад Масквы кампенсацыі за дастаўленыя нязручнасці. Знайсці рашэнне атрымалася толькі ў мінулым месяцы.

Hавiны
Чацвёртая нафтавая. Як, калі і навошта Лукашэнка ваюе з Расеяй
2020.01.15 08:12

КА belsat.eu

Стужка навінаў