За мінулыя содні памерлі восем чалавек з каронавіруснай інфекцыяй.
Гэта вынікае з дадзеных Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 148 953, памерлі 1 215 пацыентаў з выяўленай каронавірусной інфекцыяй.
Ачунялі 126 084 пацыенты. Выпісаныя з устаноў аховы здароўя за содні 1 310 пацыентаў з COVID-19.
За содні таксама выканана 18 574 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 449 089 тэстаў.
ІК, belsat.eu