За «адзінага» ад апазіцыі пазмагаюцца 6 прэтэндэнтаў


16 лютага завяршаецца прыём заявак на ўдзел у праймарыз. Вядома, што заяўкі накіравалі пяць палітыкаў. Канчатковы спіс прэтэндэнтаў плануюць абвесціць 4 сакавіка, піша TUT.by.

Паводле правілаў удзелу ў праймарыз, кожны заяўнік мусіць зрабіць унёсак у эквіваленце 500 еўраў і выступаць за незалежнасць Беларусі і супраць дыктатуры, за абарону сацыяльных і эканамічных правоў грамадзянаў, выхад з АДКБ і дамовы аб Саюзнай дзяржаве, развіццё беларускай мовы і культуры, свецкасць дзяржавы.

Арганізатары працэдуры паведамлялі, што заяўкі падалі сустаршыні БХД Павал Севярынец і Вольга Кавалькова, кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч і кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, намеснік кіраўніка БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама Ганна Канапацкая.

СК belsat.eu

Стужка навінаў