За адзін дзень журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў 4 пратаколы


У дачыненні гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага склалі адразу некалькі пратаколаў – усе за прафесійную дзейнасць.

Лоеўскі РУУС даслаў два дакументы аб тым, што распачатая адміністратыўная справа. Прынамсі з аднаго з іх вынікае, што Жукоўскага хочуць пакараць за відэаматэрыялы, якія ўвайшлі ў выпуск навінаў на «Белсаце» пра п’янага міліцыянта.

Яшчэ два пратаколы прыйшлі з Кармы. Імаверна што абедзве справы датычаць «вясковага армагедону» – гісторыі пра тое, як на малочнатаварнай ферме саўгасу-камбінату «Сож», што на Гомельшчыне адбываецца масавы падзеж жывёлы.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары