За адмыванне грошай затрымалі кіраўніка беларускага прадстаўніцтва латышскага банку


Праваахоўныя органы затрымалі былога кіраўніка беларускага прадстаўніцтва латышскага банку ABLV. Інфармацыю агучылі ў эфіры праграмы «De facto» Латышскага тэлебачання (LTV).

На думку латвійскіх журналістаў, затрыманы Яўгеній Цярохін, які ўзначальваў беларускае прадстаўніцтва ABLV 14,5 гадоў.

Сярод фігурантаў справы таксама названыя беларусы Сяргей Ліхтаровіч, Сяргей Лашакоў ды іншыя.

Затрыманне адбылося ў межах справы аб адмыванні € 50 млн. Паводле яе, арганізаваная група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі некалькіх дзяржаваў, адмывала буйныя сумы грошай з 2015 па 2018 гады.

У офісе ABLV Bank у Латвіі прайшлі ператрусы. Затрыманыя 12 чалавек.

Следчыя дзеянні па справе зараз вядуцца ў Латвіі і Беларусі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў