За адмову пачаставаць цыгарэтаю магілёвец пачаў крамсаць аўта


Следчы камітэт разбіраецца з агрэсіўнымі паводзінамі беспрацоўнага магілёўца.

21-гадовы жыхар Магілёва выклікаў міліцыю, каб супакоіць хулігана, які пашкодзіў ягонае аўта. Пра гэта паведамляюць у РАУС Ленінскага РАУС Магілёва.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія прыбылі на месца інцыдэнту, высветлілі, што без прычынаў, з хуліганскіх матываў, чужую маёмасць сапсуў 33-гадовы беспрацоўны.

Ён спыніўся каля аўта, у якім сядзела кампанія маладых людзей, і папрасіў закурыць. Атрымаўшы адмову, магілёвец раззлаваўся і пачаў біць нагамі па аўце.

Сябра, які знаходзіўся побач з буянам, не спрабаваў яго суцішыць, а назіраў за сітуацыяй на бяспечнай адлегласці.

Чытайце таксама >>> Міліцыя прыпыніла справу за палітычны рэпост ва «УКантакце»

Матэрыялы справы перададзеныя ў Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці для прыняцця рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – хуліганства.

Беспрацоўнаму ў такім выпадку пагражае нават пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў