За 6 месяцаў бягучага году беларусаў стала меней на 19 тысячаў чалавек


Паводле падлікаў Белстату па стане на 1 ліпеня бягучага году насельніцтва Беларусі склала 9 мільёнаў, 456 чалавек. У параўнанні з пачаткам году гэта меней на 19 021 чалавека.

Такім чынам за шэсць месяцаў у Беларусі знік такі райцэнтр як Пружаны, дзе пражывае 20,1 тысячаў чалавек, Глыбокае з наельніцтвам 19.5 тысячаў, Добруш, ці Лепель з 19 тысячамі жыхароў.

Паводле прагнозаў ААН, да 2050 года насельніцтва Беларусі скараціцца да 8 млн 570 тысячаў чалавек. Такія звесткі апублікаваныя ў 2017 годзе ў дакладзе «World Population Prospects».

Такім чынам колькасць насельніцтва краіны працягвае скарачацца. Міграцыйны прырост не паспявае за смяротнасцю. Гэтак за 6 месяцаў у Беларусь прыбылі ўсяго 900 замежнікаў. У той час як натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 19920 чалавек.

Дэмаграфічная праблема не раз станавілася прадметам абмеркавання на дзяржаўным узроўні.

«Прырост насельніцтва, павышэнне ягонага працоўнага патэнцыялу – пытанне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці нашай дзяржавы, дабрабыту цяперашняга і будучых пакаленняў», – выказаўся напрыканцы 2018 году Аляксандр Лукашэнка.

СК belsat.eu

Стужка навінаў