За 2019 год інспектары выявілі амаль 3 тысячы парушэнняў тэрмінаў выплаты заробкаў

Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі за студзень – снежань 2019 году выявіў амаль 2900 фактаў парушэння наймальнікамі тэрмінаў выплаты заробкаў, паведамляецца на сайце Мінпрацы.

Сярод асноўных парушэнняў, якія дапусцілі наймальнікі, не толькі нясвоечасовая выплата заробкаў, але таксама і выплата належных сумаў грошай, сярэдні заробак за час працоўнага адпачынку. Паводле Мінпрацы выяўлена 2886 фактаў такіх парушэнняў. У выніку Дэпартамент прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба. Агулам парушальнікі пакараныя штрафамі ў памеры 837,2 тысячы рублёў.

Акрамя іншага выяўлена і 219 фактаў парушэнняў наймальнікамі заканадаўства аб працы. Службовыя асобы не выканалі мінімальныя гарантыі па аплаце працы, за што пакараныя штрафам на агульную суму 9,7 тысячаў рублёў.

На мяжы галечы: беларусы распавядаюць, як жывуць за Br 200 у месяц

СК belsat.eu

Глядзі таксама