За 2 гады бязвізу ў Беларусь прыехала 200 000 замежнікаў


Пра гэта 7 лютага на калегіі галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Менгарвыканкаму паведаміў дырэктар інфармацыйнага цэнтру «Менск», піша belta.by.

У 2017-ым Беларусь увяла 5-дзённы бязвіз, а ў ліпені 2018-га ён быў павялічаны да 30 дзён.

За гэты час бязвізам скарысталіся госці з 69 краінаў свету. Часцей за ўсё прыязджалі з Нямеччыны – амаль 32 тысячы, Польшча – амаль 18 тысяч, Італія (17 500), Вялікая Брытанія (13 600), ЗША (13 300).

Сёлета кампанія Henley & Partners апублікавала сусветны рэйтынг пашпартоў. У ім Беларусь займае 66-е месца. Грамадзяне нашай краіны маюць магчымасць наведаць без візаў 77 краінаў па ўсім свеце. Гэта горшы вынік сярод усіх нашых суседзяў.

Hавiны
Менск марыць стаць перасадачным пунктам для кітайскіх турыстаў на шляху ў Еўропу або Расею
2018.05.26 13:58

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў