З'явяцца асобныя чэргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў для працаўнікоў дзяржаўных СМІ


23 лістапада кіраўнік Беларусі падпісаў указ «Аб паляпшэнні жыллёвых умоў работнікаў сродкаў масавай інфармацыі».

Менгарвыканкам атрымаў ад Лукашэнкі даручэнне цягам наступных шасці гадоў забяспечыць працаўнікоў дзяржаўных медыяў магчымасцю падпісаць дамовы на стварэнне аб’ектаў долевага будаўніцтва ў жылых дамах, якія будуюцца з абмежаваным прыбыткам забудоўніка.

Прэс-служба кіраўніка Беларусі падае, што фармаваць спісы тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў – з захаваннем прынцыпу чарговасці, – Менгарвыканкам будзе супольна з кіраўнікамі СМІ.

ДД

Стужка навінаў