З'явіўся запіс няўдалага запуску ракеты «Vega» з вайсковым спадарожнікам


«YouTube»-канал «SciNews» апублікаваў відэазапіс няўдалага запуску ракеты-носьбіта «Vega» з вайсковым спадарожнікам «Falcon Eye 1» на борце.

На кадрах бачна, як пасля другой хвіліны палёту ракета пачынае моцна адхіляцца ад зададзенай траекторыі і зніжацца. Яе хуткасць таксама пачала змяншацца. На трэцяй хвіліне віцэ-прэзідэнт кампаніі «Arianespace» Люс Фабрегэт перапыніла трансляцыю і заявіла, што місія правалілася.

Запуск ракеты «Vega» адбыўся з касмадрому Куру ў Французскай Гвіяне. Паводле Фабрегетт, да правалу прывяла «сурʼёзная анамалія». На борце ракеты знаходзіўся вайсковы спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў