З'явіўся відэазапіс затрымання баевікоў, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрактаў у Расеі


Відэазапіс ФСБ з затрыманнем падазраваных у тэрарызме

Супрацоўнікі ФСБ затрымалі сем падазраваных у тэрарызме.

Затрыманне адбылося ў адной кватэры ў Санкт-Пецярбургу. Там захоўваліся аўтаматы, пісталет, граната і выбухоўка, як бачна на відэазапісе.

З відэазапісу таксама вынікае, што, каб патрапіць у кватэру, байцы спецназу ўскрылі дзверы. У кватэры знаходзіліся сем выхадцаў з краінаў Сярэдняй Азіі.

Аперацыя ФСБ праводзілася па некалькіх адрасах у Пецярбургу і ў Маскве. Відэазапіс допыту яшчэ аднаго падазраванага быў зроблены спецслужбамі Таджыкістану, на ім затрыманы прызнаўся ў падрыхтоўцы тэракту ў Маскве, дадаўшы, што ягоны брат ваюе ў Сірыі.

Допыт падазраванага ў Таджыкістане

Раней у Цэнтры грамадскіх сувязяў ФСБ паведамілі пра спыненне дзейнасці «міжрэлігійнай тэрарыстычнай групы», якое сталася магчымым дзякуючы падтрымцы «партнёраў з Таджыкістану і Кыргызстану».

НМ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў