З'явіўся новы варыянт забудовы на Кастрычніцкай плошчы ў Менску – цяпер з агляднай пляцоўкаю


Сваё бачанне забудовы на Кастрычніцкай плошчы прадставіў архітэктар Міхаіл Пірагоў – аўтар Палацу Рэспублікі і галоўны архітэктар комплексу аб’ектаў Кастрычніцкай плошчы. На сайце Беларускага саюзу архітэктараў зʼявіліся эскізы яго прапановы.

Эскіз

«Функцыянальнае прызначэнне будынку вызначае Менгарвыканкам зыходзячы з патрэбы цэнтральнай частцы гораду. Прапануецца для разгляду будаўніцтва забаўляльнага цэнтру, які будзе ўключаць у сябе, напрыклад: зона фуд-корт, кінатэатр, невялікую канцэртную залю, каток, дзіцячыя гульнявыя пакоі, скачкі на батуце, боўлінг і іншае», – адзначаецца ў тлумачэннях да эскізаў.

Будынак павінен быць габарытамі 75х75 метраў; плошча – 5 800 квадратных метраў. Вышыня – 4 паверха. На даху будзе летняе кафэ і дзіцячая гульнявая пляцоўка з азеляненнем. У цэнтры будынку плануецца атрыўм з верхнім асвятленнем праз ліхтар. На даху размесціцца аглядная пляцоўка на высотнай канструкцыі з чатырма ліфтамі.

Таксама Пірагоў прадставіў некалькі варыянтаў падсветкі Палаца Рэспублікі.

Нагадаем, пасля зносу музею Вялікай Айчыннай вайны інвестара на вызваленую пляцоўку на Кастрычніцкай плошчы знайшлі інвестара, які прапанаваў пабудаваць там шматфункцыйны комплекс. Комплекс мусіць спалучыць офісы, гандлёвы цэнтр, рэстаран на даху ды падземны паркінг. За асваенне тэрыторыі ўзялася кампанія «Белінтэ-Робэ», што ўваходзіць у будаўнічы «Дана-холдынг», найбольш вядомы праектамі «Маяк Менску» ды «Менск мір». Праект забудовы Кастрычніцкай плошчы выклікаў хвалю абурэння ў грамадстве.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў