З’явіліся вынікі аналізаў Парашэнкі ды Зяленскага


Атрыманыя першыя вынікі аналізаў, якія здалі раней 5 красавіка кандыдаты ў прэзідэнты Украіны Пятро Парашэнка і Уладзімір Зяленскі. Палітыкі здавалі аналізы крыві на наркотыкі і алкаголь: Зяленскі ў прыватнай лабараторыі, якой кіруе ягоны знаёмы, а Парашэнка – у медпункце стадыёну «Алімпійскі», дзе маюць прайсці дэбаты перад другім турам прэзідэнцкіх выбараў.

Hавiны
Ва Украіне абвясцілі афіцыйныя вынікі выбараў
2019.04.04 10:18

Галоўны лекар Кіеўскай гарадской наркалагічнай клінічнай больніцы «Соцыятэрапія» Уладзімір Яры паведаміў вынікі аналізаў дзейнага кіраўніка дзяржавы. Ён адзначыў, што ні псіхаактыўных рэчываў, ні алкаголю знойдзена не было, перадае тэлеканал «Прямий».

На даследаванне накіруюць таксама ўзоры валасоў Парашэнкі, якія пакажуць дадзеныя за апошнія паўгода.

А Уладзімір Зяленскі апублікаваў бланкі з вынікамі сваіх аналізаў у «Facebook’у». Паводле дакументу, наркатычныя рэчывы не выяўлены. Біяматэрыялы дашлюць яшчэ ў Іспанію для дадатковага тэсту.

Весна прийшла і ми зробили це разом. ))

Opublikowany przez Володимир Зеленський Piątek, 5 kwietnia 2019

Разам з тым у штабе Парашэнкі заявілі, што Зяленскі не здаў на даследаванне свае валасы, у якіх сляды наркотыкаў могуць захоўвацца да 90 дзён. Палітыка заклікалі «здаваць аналізы не ў жарт, а ўсур’ёз, і не выбарачна, а зрабіць усё, што прадпісана медычным пратаколам», паведамляе УНІАН.

Hавiны
Дэбаты пра дэбаты. Украінцы вымагаюць ад кандыдатаў рэальнай сустрэчы
2019.04.05 16:03

Нагадаем, што Уладзімір Зяленскі назваў здачу аналізаў адной з умоў для ўдзелу ў дэбатах з Пятром Парашэнкам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў