З'явілася відэа затрымання скандальна вядомай беларускі Насці Рыбкі




Насту Вашукевіч (Насцю Рыбку) і Аляксандра Кірылава (Алекс Лэслі) затрымалі падчас праходжання памежнага кантролю ў маскоўскім аэрапорце «Шарамецьева». Яны ляцелі з Тайланду ў Беларусь.

На відэа, апублікаваным тэлеканалам ren.tv бачна, што дзяўчына супраціўляецца.

Абноўлена
Насцю Рыбку і Алекса Лэслі затрымалі пасля прыбыцця ў Маскву
2019.01.17 19:41

Нагадаем, што Насця Рыбка і Алекс Леслі – беларусы. Паводле выдання The Bell, затрыманых падазраюць у злачынстве па ч. 2 арт. 240 Крымінальнага кодэксу РФ – уцягванне ў заняцце прастытуцыяй або прымус прастытуцыі.

Нагадаем, што летась 8 лютага Аляксей Навальны апублікаваў расследаванне аб сувязі Алега Дзерыпаскі з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам. Паводле Навальнага, яны адпачывалі на яхце алігарха ў Нарвегіі разам з супрацоўніцай «індустрыі эскортных паслуг» пад псеўданімам Насця Рыбка. На яхце алігарх і віцэ-прэм’ер абмяркоўвалі свае амерыканскія кантакты – пра гэта стала вядома з інстаграму Рыбкі.

Неўзабаве пасля скандалу беларуска з’ехала са сваім бізнес-партнёрам у Тайланд і папрасіла палітычны прытулак у ЗША.

Hавiны
Агенты ФБР хацелі пагутарыць з Насцяй Рыбкай у турме. Улады Тайланду адмовілі
2018.03.13 15:29

Пазней беларуска паабяцала распавесці амерыканскім СМІ пра сувязі Трампа з Расеяй.

Hавiны
Стала вядома, калі Насцю Рыбку і Алекса Леслі дэпартуюць у Беларусь
2019.01.16 09:13

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў