З'явілася відэа выбуху ў Кіеве аўта добраахвотніка чачэнскага батальёну


Гэтак падарвалі машыну Цімура Махауры (пасля 50-й секунды)

Машына (магчымага) удзельніка АТО ў складзе чачэнскага добраахвотнага батальёну выбухнула ўвечары пятніцы ў Кіеве. Ён загінуў.

Запіс з адной з кіеўскіх камераў відэаназірання, якая зарэгістравала выбух аўтамабіля Цімура Махауры ўвечары 8 верасня, апублікаваны ў інтэрнэце.

У выніку выбуху мужчына загінуў.

У машыне таксама знаходзіліся жонка і дзіця Махауры. Жанчыне адарвала нагу, яна цяпер у шпіталі. УНІАН падае, што яна – вядомая мадэль, твар кампаніі Dior.

Дзіця не пацярпела.

ДД

Стужка навінаў