З'явілася магчымасць прадаць выяву свайго твару для робата за 125 тысячаў долараў


Замежная фірма, якая стварае робататэхніку, прапануе ахвочым «аддаць свой твар робату», а ўзамен за гэта гатовая аплаціць 125 тысяч долараў. Такая нетыповая абвестка з’явілася на платформе Geomiq, піша kyky.org.

У абвестцы адзначаецца, што для кампаніі неабходны «прыязны» твар, які стане тварам робата. Пасля ўсіх узгадненняў твар добраахвотніка стане тварам для тысячаў версіяў робатаў па ўсім свеце.

«Мы ведаем, гэта не самая звычайная просьба, і перадача ліцэнзіі на твар – сурʼёзнае рашэнне. Таму мы выступаем з публічным заклікам знайсці прыдатнага чалавека. Дызайнеры разумеюць, што гэта вялікая справа, і згодныя шчодра заплаціць», – адзначаецца ў блогу.

Hавiны
У Віцебску адбудзецца турнір па робататэхніцы
2019.04.25 09:45

Адзначаецца, што робаты, якіх пачнуць выпускаць у наступным годзе, стануць даступныя для грамадскасці. Праца над праектам вядзецца ўжо пяць гадоў.

Ахвочыя прыняць удзел у праекце могуць даслаць сваё фота на скрыню face@geomiq.com. Паведамляецца, што асобы, якія пройдуць адбор, атрымаюць усю інфармацыю ў справе гэтага праекту.

Hавiны
Упершыню на вокладцы моднага часопісу надрукавалі робата
2018.04.07 08:00

belsat.eu

Стужка навінаў